Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 жніўня 2020, 11:14

Місія СНД не выявіла фактаў, што ставілі пад сумненне легітымнасць выбараў Прэзідэнта Беларусі - Лебедзеў

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія СНД не выявіла фактаў, што ставілі пад сумненне легітымнасць выбараў Прэзідэнта Беларусі, заявіў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Місія СНД не выявіла фактаў, што ставілі пад сумненне легітымнасць выбараў Прэзідэнта Беларусі, - сказаў Сяргей Лебедзеў. - Місія Садружнасці прыходзіць да высноў, што выбары 9 жніўня праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Беларусі. Яны былі адкрытыя, канкурэнтныя і забяспечылі свабоднае волевыяўленне грамадзян Беларусі".

Кіраўнік місіі адзначыў, што наглядальнікамі ад СНД зафіксаваны асобныя парушэнні, якія не былі грубымі. "Парушэнні гэтыя традыцыйныя. Было некалькі сямейных заходаў у выбарчыя кабіны для галасавання, удваіх муж і жонка заходзілі - мы зафіксавалі на двух участках. Але гэта былі асобныя выпадкі. Акрамя таго, некалькі заўваг было ад мясцовых наглядальнікаў, што ім дрэнна было відаць скрыню. Усе гэтыя асобныя парушэнні не былі грубымі. На думку наглядальнікаў ад СНД, зафіксаваныя асобныя парушэнні не мелі сістэмнага, масавага характару і не ўплывалі на вынікі выбараў", - дадаў Сяргей Лебедзеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі