Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Місія СНД адзначае спакойны і планамерны ход падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў у Беларусі

Палітыка 16.10.2019 | 11:59
Фота з архіва
Фота з архіва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія СНД адзначае спакойны і планамерны ход падрыхтоўкі да выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведаміў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наглядальнікі ад СНД пачалі работу 4 верасня. На базе Выканаўчага камітэта СНД быў створаны штаб, начальнік і члены якога ўжо сустракаліся з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры, Вярхоўнага суда, міністэрстваў замежных спраў, унутраных спраў. Абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення парламенцкіх выбараў. Місія ў пастаянным кантакце з Цэнтральнай выбарчай камісіяй, члены штаба прысутнічаюць на ўсіх пасяджэннях ЦВК. Акрамя таго, прадстаўнікі місіі наглядальнікаў СНД - а гэта прадстаўнікі розных дзяржаў - пабывалі ўжо ва ўсіх абласцях Беларусі, дзе назіралі за падрыхтоўкай да выбараў.

"Нас радуе спакойны, планамерны ход падрыхтоўкі да выбараў", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Місія СНД канстатуе вялікую ўвагу з боку ўсіх структур улады Беларусі да падрыхтоўкі да выбараў. Агульная задача, якая пастаўлена на самым высокім узроўні, - забяспечыць дастойнае правядзенне выбараў, права грамадзян Беларусі на свабоднае волевыяўленне.

Вядзецца рэгістрацыя наглядальнікаў ад СНД. Заяўкі паступаюць ад усіх дзяржаў-членаў. "Ужо цяпер зарэгістраваны 302 наглядальнікі з краін Садружнасці, якія пачнуць назіранне напярэдадні выбараў. Яны звычайна прыязджаюць дні за тры-чатыры. Мы думаем, што агульная колькасць нашай місіі складзе прыкладна 400 чалавек", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

У склад місіі ўключаны дэпутаты парламентаў краін Садружнасці, прадстаўнікі ЦВК, дыпламаты краін СНД, акрэдытаваныя ў Мінску.

"Ніякай інфармацыі аб скаргах у пракуратуру, МУС, з якімі мы ў цесным кантакце, пакуль не атрымлівалі. Але мы сочым за сітуацыяй. Зразумела, калі будуць нейкія скаргі, будзем іх фіксаваць. А рэагаваць будуць адпаведныя органы Беларусі", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).