Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 лістапада 2021, 21:00

Мішусцін: рэалізацыя саюзных праграм патрабуе прыняцця больш як 400 заканадаўчых актаў і пагадненняў

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя саюзных праграм патрабуе прыняцця больш як 400 заканадаўчых актаў і двухбаковых пагадненняў. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наперадзе нас чакае яшчэ больш сур'ёзны этап: рэалізацыя ўсіх дасягнутых дамоўленасцей. Многае трэба зрабіць на заканадаўчым узроўні: павінна быць прынята больш за чатыры сотні актаў і двухбаковых пагадненняў", - адзначыў Міхаіл Мішусцін.

Паводле яго слоў, па сутнасці, будзе стварацца новае рэгуляванне, але ўжо на агульнай інтэграцыйнай аснове. "Гэта маштабная задача, якую трэба будзе вырашыць урадам нашых краін, і вялікая адказнасць", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Урады Беларусі і і Расіі пачалі ўжо гэту работу: створаны механізм каардынацыі дзеянняў усіх структур, падрыхтаваны міжведамасныя планы.

Як паведамлялася, 4 лістапада Прэзідэнт Беларусі, старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні гэтага саюзнага органа падпісаў дэкрэт ВДС "Аб Асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады". У развіццё дакумента распрацаваны пакет з 28 саюзных праграм, якія стануць практычнай асновай для паглыблення інтэграцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі