Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 красавіка 2022, 17:15

Мішусцін: развіццё Саюзнай дзяржавы асабліва важна ў сучасных умовах

7 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Развіццё Саюзнай дзяржавы асабліва важна ў сучасных умовах. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, выступаючы сёння са штогадовай справаздачай урада перад парламентам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўная частка выступлення Міхаіла Мішусціна была прысвечана мерам, якія прымаюцца ў эканоміцы Расіі для процідзеяння заходняму санкцыйнаму націску. "Наша краіна інтэгравана ў глабальныя працэсы, у нас ёсць і саюзнікі, і партнёры, з якімі мы прадаўжаем працаваць, з тымі, хто хоча выбудоўваць свой бізнес у нашай краіне, і далей будзем падтрымліваць інвестараў, у тым ліку і замежных, а таксама ўмацоўваць узаемадзеянне з партнёрамі па Еўразійскім эканамічным саюзе", - сказаў ён.

"Іншы найважнейшы напрамак міжнароднага супрацоўніцтва - развіццё нашай Саюзнай дзяржавы з Беларуссю, - заявіў прэм'ер-міністр Расіі. - Дагавор аб яе стварэнні падпісаны больш за 20 гадоў таму, і ў мінулым годзе было прынята гістарычнае рашэнне: нашы прэзідэнты зацвердзілі асноўныя вектары яго рэалізацыі. Цяпер на гэтай аснове прадаўжаецца фарміраванне адзінай эканамічнай прасторы і адзінай прававой прасторы Расіі і Беларусі. Цяпер гэта асабліва важна".

"Тыя, хто нанёс нам удар, лічылі, што нас зламаюць. Але яшчэ раз паўтару: эканоміка выстаяла, мы выстаялі. Сітуацыя складаная, але рабочая. Узнікла, калі хочаце, унікальная ў гістарычным маштабе прастора магчымасцей. І мы абавязаны гэтым скарыстацца", - падкрэсліў Міхаіл Мішусцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі