ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 ліпеня 2020, 13:26

Мішусцін: пандэмія не перашкаджае знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускімі партнёрамі

Міхаіл Мішусцін
Міхаіл Мішусцін

14 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пандэмія каранавіруса не перашкаджае расійскаму боку знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускімі партнёрамі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, сустракаючыся сёння ў Маскве з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на каранавірус, мы знаходзімся ў пастаянным дыялогу з нашымі беларускімі калегамі і партнёрамі", - сказаў Міхаіл Мішусцін. Ён нагадаў, што нядаўна прайшлі дзве сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна - у Маскве і ў Ржэве. "Хачу папрасіць вас перадаць цёплыя прывітанні і найлепшыя пажаданні паважанаму Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку", - сказаў прэм'ер-міністр Расіі, звяртаючыся да Рамана Галоўчанкі.

Міхаіл Мішусцін адзначыў важнасць таго, што свой першы замежны візіт у якасці прэм'ер-міністра Беларусі Раман Галоўчанка зрабіў у Расію. "Мы бачым у гэтым яшчэ адно важнае пацвярджэнне асаблівага характару беларуска-расійскіх адносін, узаемнай зацікаўленасці ў паступальным развіцці нашага супрацоўніцтва, паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы", - адзначыў кіраўнік расійскага ўрада.

На яго думку, у цэлым гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі развіваецца паспяхова: у мінулым годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі перасягнуў $35 млрд. "Вядома, са студзеня па май крыху тавараабарот зменшыўся, гэта звязана з аб'ектыўнымі прычынамі, у першую чаргу з каранавіруснай інфекцыяй, - канстатаваў Міхаіл Мішусцін. - Дарэчы, расійскі экспарт у Беларусь зменшыўся дзесьці на 31,9 працэнта, а беларускі экспарт у Расію - усяго на 7 працэнтаў. Гэта азначае, што ў гэтых няпростых умовах нашы паважаныя беларускія партнёры паспяхова працуюць на нашым рынку, што мы вітаем".

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўдакладніў, што зніжэнне расійскага экспарту ў Беларусь звязана ў першую чаргу са зніжэннем аб'ёму паставак энерганосьбітаў.

Прэм'ер-міністр Расіі таксама пацвердзіў, што па выніках сённяшніх перагавораў бакі маюць намер падпісаць дакументы, якія датычацца будаўніцтва Беларускай АЭС і супрацоўніцтва ў нафтавай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі