8 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Узбекістану ўдалося вывесці адносіны на якасна новы ўзровень. Аб гэтым на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"За апошнія гады сумеснымі намаганнямі нам удалося кардынальна змяніць характар і змест узбекска-беларускіх адносін, вывесці іх на якасна новы ўзровень. Ніколі ў гісторыі нашых адносін яшчэ не было такога ўзаемаразумення, такіх рэальных вынікаў", - сказаў Шаўкат Мірзіёеў.
Паводле яго слоў, праведзены напярэдадні Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана паказаў наяўнасць вялікага патэнцыялу ў супрацоўніцтве паміж краінамі.
"Мы доўга гэтай сустрэчы чакалі. Ваш візіт ва Узбекістан, паспяхова праведзеныя напярэдадні мерапрыемствы яшчэ раз пацвярджаюць наша ўзаемнае імкненне і настрой умацоўваць наша супрацоўніцтва", - дадаў Прэзідэнт.-0-