Фота uza.uz
7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан Шаўкат Мірзіёеў прыняў старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлю Качанаву, якая знаходзіцца ва Узбекістане ў рамках праграмы 150-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі перадала лідару Узбекістана шчырыя прывітанні і найлепшыя пажаданні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. На сустрэчы былі разгледжаны пытанні далейшага пашырэння ўзбекска-беларускіх адносін.
"З задавальненнем адзначаны дынамічны рост аб'ёмаў тавараабароту, паспяховая рэалізацыя праектаў кааперацыі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, плённае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, актыўныя абмены ў сферы культуры, адукацыі і аховы здароўя", - гаворыцца ў паведамленні.
Падкрэслена важнасць прадаўжэння інтэнсіўнага міжпарламенцкага дыялогу, уключаючы забеспячэнне парламенцкага кантролю і садзейнічання своечасоваму выкананню дамоўленасцей на вышэйшым узроўні.-0-