ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 верасня 2021, 13:13

Міратворцы АДКБ змогуць прымаць удзел у аперацыях ААН

Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Міратворчыя сілы АДКБ змогуць прымаць удзел у аперацыях ААН. Аб гэтым заявіў сёння журналістам генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась па выніках сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На саміце кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі пакет дакументаў па развіцці ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы. Імі ўдасканальваюцца механізмы падтрымання баяздольнасці Калектыўных сіл АДКБ.

Таксама былі ўнесены змяненні ў Пагадненне аб міратворчай дзейнасці АДКБ. Гэтым завяршылася фарміраванне механізма забеспячэння ўдзелу падраздзяленняў міратворчых сіл арганізацыі ў аперацыях ААН.

"Гэтыя змяненні прадугледжваюць магчымасць задзейнічання міратворчых сіл АДКБ у міратворчых аперацыях пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый праз каардынуючыя дзяржавы - члены АДКБ", - адзначыў Станіслаў Зась.

Акрамя таго, на сесіі Савета калектыўнай бяспекі была заснавана пасада спецыяльнага прадстаўніка генеральнага сакратара АДКБ па пытаннях міратворчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі