Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Міратворчы патэнцыял АДКБ у перспектыве можа быць задзейнічаны ў розных місіях ААН

Палітыка 12.12.2017 | 17:59
Фота з архіва
Фота з архіва

12 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міратворчы патэнцыял АДКБ у перспектыве можа быць задзейнічаны ў розных місіях ААН. Аб гэтым ішла размова сёння ў Маскве на сустрэчы намесніка генеральнага сакратара АДКБ Валерыя Семерыкова з намеснікам генеральнага сакратара ААН, дырэктарам Дэпартамента аперацый ААН па падтрыманні міру Жанам-П'ерам Лакруа, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Апіраючыся на пазітыўны вопыт сумеснай работы, субяседнікі асноўную ўвагу ўдзялілі разгляду пытанняў, звязаных з перспектывай задзейнічання існуючых сёння ў АДКБ міратворчых рэсурсаў у розных місіях ААН: аб рэалізацыі распрацаванай у гэтых мэтах дарожнай карты, аб стварэнні ў складзе Міратворчых сіл АДКБ паліцэйскага кантынгента пастаяннай гатоўнасці, а таксама аб удзеле прадстаўнікоў ААН у штогадовых міратворчых вучэннях АДКБ "Непарушнае братэрства", - сказаў прэс-сакратар.

Валерый Семерыкоў асабліва адзначыў, што АДКБ заўсёды выступала і выступае за ўмацаванне вядучай, цэнтральнай ролі ААН у міжнародных справах, за павышэнне яе ролі ў вырашэнні канфліктаў, у тым ліку ў міжнароднай міратворчай дзейнасці. Таму нарошчванне супрацоўніцтва з ААН па міратворчай праблематыцы - адзін з ключавых арыенціраў АДКБ на доўгатэрміновую перспектыву, замацаваны ў стратэгіі арганізацыі, якая адобрана прэзідэнтамі дзяржаў - членаў АДКБ у мінулым годзе.

Жан-П'ер Лакруа ў сваю чаргу падкрэсліў, што на пасадзе намесніка генеральнага сакратара ААН па міратворчай дзейнасці зробіць усё магчымае, каб вывесці адносіны паміж ААН і АДКБ на новы якасны ўзровень, забяспечыўшы пераемнасць партнёрскіх адносін, якія склаліся ў апошнія гады паміж Сакратарыятам АДКБ і Дэпартаментам аперацый ААН па падтрыманні міру.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2018 года ў Беларусі налічвалася 8501,6 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна с плошчай Аўстрыі.