Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 чэрвеня 2015, 14:25

Мінск стаў брокерам мірнага працэсу ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне - палітолаг

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск стаў брокерам мірнага працэсу ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Такое меркаванне выказаў сёння дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін Кірыл Коктыш у час панэльнай дыскусіі "Сучасны свет у эпоху новых геапалітычных рэалій" на X Беларускім міжнародным медыяфоруме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь заўсёды шукае канструктыў, а не спрабуе пасварыцца. Дапамога ва ўрэгуляванні крызісу ва Украіне дала магчымаць Мінску стаць брокерам мірнага працэсу ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Думаю, што абсалютна ўсе жыхары гэтай тэрыторыі, асабліва грамадзяне Украіны, зацікаўлены ў міры, таму што з гэтага пачынаецца ўсё астатняе. Вайна знішчае сэнс, эканоміку, жыццё", - сказаў Кірыл Коктыш.

На думку палітолага, пашырэнне мірнага працэсу можа стаць своеасаблівай "спецыялізацыяй" Беларусі, якую падтрымала б не толькі Усходняя Еўропа, але і астатні свет.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі