Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Мінск прыме ў кастрычніку канферэнцыю АБСЕ па барацьбе з тэрарызмам у лічбавую эпоху

Палітыка 20.07.2018 | 15:14

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная канферэнцыя АБСЕ "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху" пройдзе ў Мінску 9-10 кастрычніка. Пытанні ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве абмяркоўваліся на сустрэчы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова з памочнікам генеральнага сакратара, выканаўчым дырэктарам выканаўчага дырэктарата Контртэрарыстычнага камітэта ААН (КТК) Мішэль Конінкс, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам, адзначылі станоўчы вопыт узаемадзеяння, у прыватнасці правядзенне сумеснага тэматычнага мерапрыемства аб барацьбе з тэрарызмам у кіберпрасторы, якое адбылося на палях праведзенай у чэрвені 2018 года канферэнцыі кіраўнікоў контртэрарыстычных органаў краін ААН.

Асобная ўвага была ўдзелена агляду па выкананні Беларуссю рэзалюцый Савета Бяспекі ААН, якія датычацца барацьбы з тэрарызмам, і рэкамендацыям камітэта.

Контртэрарыстычны камітэт ААН быў заснаваны пасля тэрарыстычных атак у ЗША 11 верасня 2001 года. Ён складаецца з 15 дзяржаў - членаў Савета Бяспекі ААН і кантралюе выкананне рэзалюцый у галіне барацьбы з тэрарызмам. У сваёй дзейнасці КТК апіраецца на выканаўчы дырэктарат, які выконвае стратэгічныя рашэнні і праводзіць экспертную ацэнку сітуацыі ў дзяржавах ААН.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.