Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 снежня 2017, 10:34

Мінск прапанаваў пляцоўку для "нармандскай чацвёркі" ад шчырага сэрца

4 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Мінск прапанаваў пляцоўку для "нармандскай чацвёркі" (Расія, Германія, Францыя, Украіна) ад шчырага сэрца. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў у эфіры праграмы "Карціна свету" на канале "РТР-Беларусь", паведамляе БЕЛТА.

"Гэта Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Мінск у якасці пляцоўкі для дыялогу "нармандскай чацвёркі", якая была сфарміравана ў чэрвені 2014 года. Гэта была прапанова ад шчырага сэрца, якая адразу ж была падтрымана і намі, і ўкраінскім бокам, і Германіяй, і Францыяй. Я помню 17 гадзін без сна, без адпачынку ў лютым 2015 года, якія далі вынік у выглядзе комплексу мер па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Ён быў тут жа адобраны Саветам Бспекі ААН, аднагалосна", - адзначыў Сяргей Лаўроў.

Міністр падкрэсліў, што гэты дакумент застаецца "абсалютна безальтэрнатыўным", дазваляючым урэгуляваць сітуацыю на ўсходзе Украіны. "Іншая справа, што не ўсё з таго, што было запісана, выконваецца. Але я думаю, што сумеснымі намаганнямі мы будзем працягваць. У тым ліку, выкарыстоўваючы Мінск, які па-ранейшаму прадастаўляе магчымасці для перагавораў кантактнай групы, і для перагавораў, якія ў хуткім часе, па-мойму, адновяцца па лініі памочнікаў кіраўнікоў дзяржаў "нармандскай чацвёркі", - рэзюмаваў Сяргей Лаўроў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі