27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінгарвыканкам і мэрыя Манагуа заключылі пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Цырымонія падпісання прайшла сёння ў час візіту дэлегацыі са сталіцы Нікарагуа пад кіраўніцтвам мэра Рэйна Хуаніты Руэда Альварада ў Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў адзначыў, што сённяшні візіт супаў з 30-годдзем з дня ўстанаўлення ўзаемаадносін паміж краінамі. "Бачым сур'ёзныя перспектывы ў развіцці супрацоўніцтва, - адзначыў Уладзімір Кухараў. - У нас няма закрытых тэм, гатовы абмяркоўваць розныя пытанні".
На сустрэчы размова ішла аб стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей, сэрвісных цэнтраў, пастаўках тэхнікі, узаемадзеянні ў адукацыі, ахове здароўя. Гасцям цікавы вопыт Мінска ў сферы ЖКГ, знаёмства з культурай і гісторыяй краіны. У час знаходжання ў сталіцы запланавана наведванне прамысловых і транспартных прадпрыемстваў.
Рэйна Хуаніта Руэда Альварада падзякавала за магчымасць пабываць у Мінску і цёплы прыём, запрасіла прадстаўнікоў Мінгарвыканкама з візітам у адказ у Нікарагуа.
"У вашым горадзе мы адчуваем сябе ўтульна. Мы прадстаўляем даволі вялікі муніцыпалітэт, таму для нас асаблівую цікавасць мае транспартная сфера. Падпісаны сёння дакумент дасць магчымасць таксама прадаўжаць развіццё кантактаў у сферах культуры, адукацыі, тэхнічнага супрацоўніцтва. Жадаем працвітання і здароўя вашаму цудоўнаму народу", - адзначыла Рэйна Хуаніта Руэда Альварада.
Яна перадала прывітанне ад прэзідэнта Нікарагуа, асабліва адзначыўшы высокі ўзровень даверу паміж дзяржавамі. "Мінск нас уразіў, зачараваў. Разлічваем на плённую работу", - сказала Рэйна Хуаніта Руэда Альварада.
Уладзімір Кухараў звярнуў увагу, што сталіцы заўсёды задаюць дынаміку супрацоўніцтва для ўсіх астатніх рэгіёнаў. У Мінску стала традыцыяй правядзенне свят нацыянальных культур, і творчыя калектывы Манагуа маглі б прадставіць культуру Нікарагуа мінчанам. Таксама адзін з перспектыўных напрамкаў - удзел спартсменаў гэтай краіны ў спаборніцтвах, праводзімых у сталіцы, іх падрыхтоўка да міжнародных стартаў на базе спартыўных устаноў горада.
Уладзімір Кухараў асабліва адзначыў тое, што народы дзвюх краін змаглі адстаяць незалежнасць і парэкамендаваў гасцям паглядзець экспазіцыю Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ.
Прадстаўнікі замежнай дэлегацыі высока ацанілі патэнцыял узаемавыгаднага супрацоўніцтва. Размяшчэнне Нікарагуа ў сэрцы Лацінскай Амерыкі адкрывае шырокія магчымасці для таго, каб беларускія вытворцы выкарыстоўвалі гэту пляцоўку для гандлю з іншымі краінамі рэгіёна.

Візіт дэлегацыі Манагуа прадоўжыцца да 29 мая. У праграме значыцца наведванне СЗАТ "Камунарка", Цэнтра кіравання рухам ГП "Мінсктранс", УП "Мінскводаканал", "Адзінага разлікова-даведачнага цэнтра Мінска".-0-
Фота Надзеі Касцецкай