Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 красавіка 2019, 19:31

Мінск гатовы стаць пляцоўкай для правядзення новых шматбаковых перагавораў па выбудоўванні больш эфектыўнага светапарадку - Макей

8 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь заклікала міжнародную супольнасць да неадкладнага пачатку новых маштабных шматбаковых перагавораў па выбудоўванні больш эфектыўнага, справядлівага і працаздольнага сусветнага парадку. На гэтым засяродзіў увагу кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей сёння ў час панэльнай дыскусіі высокага ўзроўню "Бяспека для ўсіх: погляд і перспектывы з Жэневы" ў аддзяленні ААН у швейцарскай сталіцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

У якасці сістэмнай праблемы сучаснага этапу глабальных адносін міністр вызначыў няздольнасць міжнароднай супольнасці сфармуляваць новыя правілы мірнага ўзаемадзеяння. Старая сістэма канцэнтраванай улады і ўплыву невялікай групы найбольш моцных дзяржаў усё больш дэградуе, тады як новая сістэма ўсё яшчэ фарміруецца пад уплывам неабарачальнага росту палітычнай і эканамічнай моцы рэгіянальных дзяржаў і іх саюзаў.

"Уладзімір Макей заклікаў міжнародную супольнасць да неадкладнага пачатку новых маштабных шматбаковых перагавораў па пераадоленні ўсяго спектра рознагалоссяў і выбудоўвання новага, больш эфектыўнага, справядлівага і працаздольнага сусветнага парадку, адзначыўшы, што Мінск гатовы стаць пляцоўкай для іх правядзення, - паведамілі ў пастаянным прадстаўніцтве. - Міністр заклікаў таксама да ўмацавання ролі шматбаковых устаноў і сістэмы ААН у цэлым".

Як лічыць беларускі бок, размешчаныя ў Жэневе шматбаковыя тэматычныя арганізацыі ўжо ўносяць вызначальны ўклад у фарміраванне будучыні больш гарманізаванага і ўзаемазалежнага свету, у якім не будзе месца выкарыстанню сілы для вырашэння магчымых канфліктаў. Менавіта галіновыя міжурадавыя арганізацыі, арыентаваныя на рэалізацыю МУР, прызначаны стаць асновай глабальных тэматычных партнёрстваў, якія аб'ядноўваюць дзяржавы, міжнародныя арганізацыі, грамадзянскую супольнасць, прыватны сектар, навукова-даследчую супольнасць. Беларусь падтрымлівае канцэпцыю, што менавіта сістэма такіх глабальных партнёрстваў з'яўляецца лепшым інструментам для кіравання шматпалярным сусветным парадкам.

У якасці дакладчыкаў у дыскусіі, арганізаванай Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі, таксама прынялі ўдзел генеральны дырэктар аддзялення ААН у Жэневе Міхаэль Мёлер, дырэктар Інстытута ААН па даследаванні праблем раззбраення Рэната Дван і кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага саюза пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Волтэр Стывенс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі