Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 жніўня 2018, 11:10

Мінюсты Беларусі і Саудаўскай Аравіі дамовіліся аб супрацоўніцтве

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны паміж Міністэрствам юстыцыі Беларусі і Міністэрствам юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі ведамстваў Алег Сліжэўскі і Валід бін Махамед бін Салех Аль-Самані, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага Мінюста.

Падпісанне мемарандума адбылося ў ходзе рабочага візіту Алега Сліжэўскага ў Эр-Рыяд.

Кіраўнікі прававых ведамстваў абмеркавалі магчымыя формы і напрамкі супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у прававой сферы, а таксама выказалі ўзаемную зацікаўленасць у падрыхтоўцы і заключэнні двухбаковых міжнародных дагавораў аб узаемнай прававой дапамозе і аб выдачы для абароны правоў і інтарэсаў грамадзян, а таксама процідзеяння злачыннасці.

На сустрэчах са старшынёй Вярхоўнага суда Саудаўскай Аравіі і старшынёй эканамічнага суда Эр-Рыяда абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца ажыццяўлення правасуддзя і выканання судовых рашэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі