Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 мая 2021, 10:04

Мінюст адмовіў у дзяржрэгістрацыі палітычнай партыі "Саюз"

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства юстыцыі прыняло рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі палітычнай партыі "Саюз", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінюста.

Пры вывучэнні прадстаўленых для дзяржаўнай рэгістрацыі дакументаў устаноўлена, што заснавальнікі парушылі ўстаноўлены парадак стварэння палітычнай партыі, а таксама прадставілі несапраўдны дакумент.

Як растлумачылі ў Мінюсце, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам для стварэння і дзейнасці палітычнай партыі неабходна не менш за 1 тыс. заснавальнiкаў (членаў) ад большасцi абласцей краіны і Мінска.

У якасцi заснавальнiкаў палітычнай партыі "Саюз" выступілі 1023 чалавекі. "Пры правядзенні Міністэрствам юстыцыі выбарачнай праверкі звестак аб асобах, якiя змешчаны ў спісе заснавальнікаў палітычнай партыі (праверана 150 з 1023 заснавальнiкаў), у дачыненні да 26 асоб устаноўлена, што асобы з названымі ў спісе персанальнымі данымі адсутнічаюць", - адзначылі ў прэс-службе. Такім чынам, прадстаўленыя дакументы не пацвярджаюць наяўнасці ў палітычнай партыі "Саюз" не менш як 1 тыс. заснавальнікаў.

Устаноўлены таксама недакладныя звесткі адносна месца жыхарства некаторых людзей, ёсць факты, калі названы не ўсе прадугледжаныя законам "Аб палітычных партыях" звесткі. У сувязі з гэтым спіс заснавальнікаў партыі не можа быць прызнаны сапраўдным дакументам для дзяржаўнай рэгістрацыі.

Акрамя таго, устаноўлена, што ў якасці аднаго з заснавальнікаў выступіў чалавек, які не з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, што сведчыць аб парушэнні ўстаноўленага парадку стварэння палітычнай партыі. Былі і іншыя парушэнні.

"Вышэйназваныя парушэнні згодна з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях" з'яўляюцца падставай для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі палітычнай партыі", - адзначылі ў прэс-службе. Рашэнне можа быць абскарджана ў Вярхоўным судзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі