Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 красавіка 2021, 14:20

Міністры абароны і сакратары саветаў бяспекі краін АДКБ сустрэнуцца ў канцы красавіка

23 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнні Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ адбудуцца ў Душанбэ 27 і 29 красавіка ў вочным фармаце, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

Будуць абмяркоўвацца пытанні ваеннай бяспекі, процідзеянне выклікам і пагрозам і меры па іх нейтралізацыі.

У мерапрыемствах прыме ўдзел і выступіць з інфармацыяй аб сітуацыі ў зоне адказнасці арганізацыі і па пытаннях парадку дня генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.

"У час пасяджэнняў будуць разгледжаны планы па аснашчэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР), сумеснай падрыхтоўкі фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі і план кансультацый па пытаннях знешняй палітыкі, абароны і бяспекі на другое паўгоддзе 2021 года - першае паўгоддзе 2022 года, - праінфармаваў прэс-сакратар. - Таксама ў парадку дня пасяджэнняў СМА і КССБ разгляд плана мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзю стварэння АДКБ".

"Перад пачаткам пасяджэнняў СМА і КССБ міністраў абароны і сакратароў саветаў бяспекі, як чакаецца, прыме старшыня Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон", - дадаў прэс-сакратар.

Дагавор аб калектыўнай бяспецы (ДКБ) быў падпісаны 15 мая 1992 года ў Ташкенце. 14 мая 2002 года Савет калектыўнай бяспекі на сесіі ў Маскве прыняў рашэнне аб пераўтварэнні механізмаў і структур супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц ДКБ у міжнародную рэгіянальную арганізацыю - Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы з наданнем ёй адпаведнага статусу. 18 верасня 2003 года Статут АДКБ уступіў у сілу. У Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы ўваходзяць: Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан, які старшынствуе ў АДКБ у 2021 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі