Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 красавіка 2025, 11:28

Міністр замежных спраў Пакістана: у нас з Беларуссю беспрэцэдэнтна высокі ўзровень супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паміж Пакістанам і Беларуссю беспрэцэдэнтна высокі ўзровень развіцця адносін. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА намеснік прэм'ер-міністра, міністр замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мухамад Ісхак Дар, які ў складзе пакістанскай дэлегацыі ўдзельнічае ў візіце ў Беларусь і перагаворах на вышэйшым узроўні.

"Апошнія паўгода ў нас беспрэцэдэнтная актыўнасць адносін. Адбыліся візіты ў Беларусь і Пакістан розных дэлегацый", - адзначыў кіраўнік пакістанскага знешнепалітычнага ведамства.

Ён звярнуў увагу, што вельмі шмат пакістанскіх бізнесменаў прыязджае ў Беларусь, а беларускіх - у Пакістан. Мухамад Ісхак Дар лічыць важным абмен візітамі на ўсіх узроўнях, у тым ліку на ўзроўні дзелавых колаў.

"Аптымістычна гляджу на перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю і ўпэўнены, што беларуска-пакістанскія сувязі стануць яшчэ мацнейшымі", - сказаў міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі