Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 чэрвеня 2021, 09:12

Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Мазамбіка правялі трэці раўнд палітычных кансультацый

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 3 чэрвеня адбыўся трэці раўнд кансультацый па палітычных пытаннях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Мазамбіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч, мазамбікскую - намеснік міністра замежных спраў і супрацоўніцтва Мануэль Жазэ Гансалвешу.

Падчас кансультацый былі разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-мазамбікскага палітычнага дыялогу. Бакі зверылі падыходы па развіцці дагаворна-прававой базы адносін паміж дзвюма краінамі, абмеркавалі канкрэтныя шляхі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, кіраўнікі беларускай і мазамбікскай дэлегацый абмяняліся думкамі па пытаннях узаемадзеяння дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.-0-

Фота mfa.gov.by

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі