Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 сакавіка 2025, 13:00

Мін Аун Хлайн: М'янма нацэлена на пашырэнне супрацоўніцтва з Беларуссю

Мін Аун Хлайн
Мін Аун Хлайн
7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. М'янма нацэлена на пашырэнне ўзаемадзеяння з Беларуссю за кошт развіцця шматгаліновага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм'ер-міністр Рэспублікі Саюз М'янма Мін Аун Хлайн 7 сакавіка на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мін Аун Хлайн адзначыў, што наведваў Беларусь у лістападзе 2014 года на пасадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі М'янмы і сустракаўся з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Прыбыўшы ў Мінск праз больш як 10 гадоў, ён звярнуў увагу на пазітыўныя змяненні, якія адбыліся. Паводле яго слоў, вельмі прыкметна, што Беларусь дынамічна развіваецца і працвітае, што з'яўляецца доказам эфектыўнай дзейнасці на чале дзяржавы лідара краіны Аляксандра Лукашэнкі. Карыстаючыся выпадкам, Мін Аун Хлайн павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераканаўчай перамогай на праведзеных прэзідэнцкіх выбарах, дзе за яго прагаласавалі 86,82 працэнта выбаршчыкаў, што сведчыць аб безумоўнай падтрымцы яго палітыкі беларускім народам.

У час папярэдняга візіту ў Мінск Мін Аун Хлайна акцэнт быў на развіцці супрацоўніцтва ў ваенна-тэхналагічнай сферы, што абумоўлена той пасадай, на якой ён знаходзіўся тады. "Наша краіна размешчана ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі, знаходзіцца паміж магутнымі дзяржавамі, таму трэба заўсёды сур'ёзна ставіцца да пытанняў бяспекі", - сказаў ён.

Але ўжо тады ён адзначыў для сябе вялікі незадзейнічаны патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю па шырокім спектры напрамкаў. І калі аказаўся на пасадзе старшыні Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм'ер-міністра Рэспублікі Саюз М'янма, вырашыў надаць імпульс двухбаковаму ўзаемадзеянню. "Калі прыйшоў на пасаду, адразу павысіў адносіны паміж краінамі", - сказаў ён.

Паводле даных беларускага боку, аб'ём узаемнага гандлю з М'янмай па выніках 2024 года дасягнуў $34,6 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з 2023-м больш як на 90 працэнтаў. Пры гэтым экспарт айчыннай прадукцыі склаў $22,7 млн, што практычна ў чатыры разы больш, чым на год раней.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі