Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 снежня 2021, 12:31

Міклашэвіч: прынятыя ЕС санкцыйныя дакументы закранаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі

Міклашэвіч: прынятыя ЕС санкцыйныя дакументы закранаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі /дапоўнена/

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынятыя ЕС санкцыйныя дакументы закранаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, агучваючы рашэнне Канстытуцыйнага суда па справе "Аб адпаведнасці агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права дакументаў, прынятых (выдадзеных) Еўрапейскім саюзам і некаторымі замежнымі дзяржавамі і іх органамі, якія прадугледжваюць увядзенне абмежавальных мер у адносінах да Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канстытуцыйны суд лічыць, што прынятыя Еўрапейскім саюзам і некаторымі замежнымі дзяржавамі дакументы, якія закранаюць асобныя фізічныя і юрыдычныя асобы Беларусі, ствараюць пэўныя складанасці ў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання ў розных галінах эканомікі, ускладняюць рэалізацыю сацыяльна-эканамічных, грамадзянскіх правоў і свабод грамадзян, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і асноватворнымі міжнароднымі прававымі актамі, што ў канчатковым выніку закранае нацыянальныя інтарэсы Беларусі", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Старшыня КС адзначыў, што Беларусь у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпу роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці меж, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права, якія гарантуюць правы і свабоды грамадзян, замацаваныя ў Канстытуцыі і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржаў, "што замацоўваюць абавязак дзяржавы прымаць усе даступныя ёй меры для стварэння ўнутранага і міжнароднага парадку дня, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі