Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 чэрвеня 2022, 15:48

Мезенцаў: важна дэбюракратызаваць працэс прыняцця праграм Саюзнай дзяржавы

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важна дэбюракратызаваць працэс прыняцця праграм Саюзнай дзяржавы, заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў на пасяджэнні 62-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інтэграцыя, за якой гэтак жа пільна сочаць за межамі Саюзнай дзяржавы нашы так званыя партнёры, патрабуе змястоўных пацвярджэнняў. Мы хацелі б частку тых сумесных беларуска-расійскіх праграм, у прыватнасці, у галіне асваення космасу, стварэння міжнацыянальнай спадарожнікавай групоўкі па дыстанцыйным зандзіраванні зямлі, бачыць праграмамі Саюзнай дзяржавы. У тым ліку частку праграм па імпартазамяшчэнні, перш за ўсё ў аўтамабільнай сферы, што паспяхова даказалі літаральна ў апошнія месяц-паўтара аўтамабілебудаўнікі Беларусі і Расіі, таксама бачыць праграмамі Саюзнай дзяржавы", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Гэта не запатрабуе дадатковых расходаў нацыянальных бюджэтаў, але можа паказаць рэзультатыўнасць той інтэграцыйнай работы, якую даручылі весці прэзідэнты дзвюх краін, адзначыў дзяржсакратар. Паводле яго слоў, важна дэбюракратызаваць працэс прыняцця праграм Саюзнай дзяржавы ў мэтах паскарэння іх узгаднення, выдзялення фінансавання і пачатку рэалізацыі.

"Мы падрыхтавалі праект пастановы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Намі, пастаянным камітэтам, у праект парадку дня бліжэйшага пасяджэння Савета Міністраў унесены дакумент, які дазволіць, прынцыпова адмовіўшыся ад разгляду этапу канцэпцый праграм, выйсці на рашэнні, якія будуць зацвярджацца пры ўзгадненні бакоў віцэ-прэм'ерамі і толькі ў крайнім выпадку выносіцца на разгляд Савета Міністраў і прэм'ер-міністраў. Гэта прынцыпова зменіць сітуацыю і дазволіць пазбавіцца ад інерцыі", - упэўнены Дзмітрый Мезенцаў.

Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прайшла сёння ў Мінску. Разгледжаны актуальныя напрамкі работы саюзных парламентарыяў па процідзеянні знешнім выклікам і пагрозам, санкцыйнаму націску, прапагандзе нацызму, забеспячэнню абароны гістарычнай памяці. Зацверджаны нядаўна сфарміраваныя склады камісій Парламенцкага сходу і выбраны старшыні камісій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі