Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 кастрычніка 2020, 11:03

Мезенцаў: на Захадзе Саюзную дзяржаву ўспрымаюць больш сур'ёзна, чым мы самі

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Захадзе Саюзную дзяржаву ўспрымаюць больш сур'ёзна, чым Беларусь і Расія самі да яе ставяцца. Аб гэтым заявіў пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

У час перадачы Дзмітрый Мезенцаў прадэманстраваў "вытрымку з законапраекта аб пацвярджэнні Акта аб дэмакратыі ў Беларусі". Паводле слоў дыпламата, Кангрэс ЗША падрыхтаваў дадаткі да гэтага акта 2004 года. У дакуменце дзяржсакратару Злучаных Штатаў і дырэктару Агенцтва нацыянальнай бяспекі даручана прадставіць даклад аб пагрозах суверэнітэту і незалежнасці Беларусі з боку расійскага ўрада.

"Увесь той заходні націск - там жа ўдар не толькі па беларускім урадзе і па Беларусі. Там жа ўдар і па Расіі. Значыць, на Захадзе Саюзная дзяржава ўспрымаецца больш сур'ёзнай і эфектыўнай, чым мы самі лічым", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Пасол дадаў, што расійскі бок на ўсіх узроўнях падтрымлівае Беларусь, "шматразова пацвярджаючы нязменную стабільнасць адносін". "Якой будзе Саюзная дзяржава, перш за ўсё гэта пытанне да Беларусі, яе запыту, чаканняў", - заявіў ён. Дыпламат заклікаў абодва бакі больш эфектыўна працаваць над умацаваннем адносін, каб саюзны фармат станавіўся ўсё больш трывалым - не дзеля кан'юнктурных рашэнняў, а дзеля людзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі