Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 кастрычніка 2022, 13:04

Мезенцаў: лепшы адказ на санкцыі - з'яднаная партнёрская работа Беларусі і Расіі

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшы адказ на санкцыі - з'яднаная партнёрская работа Беларусі і Расіі. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў на VIII Беларускім касмічным кангрэсе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лепшым адказам на беспрэцэдэнтны націск Захаду з'яўляецца больш з'яднаная, паслядоўная, прафесійная работа, аналіз таго, што мы маем і можам зрабіць сумесна, разуменне вастрыні моманту. Гэта фундамент для партнёрскай работы, адыход ад беспадстаўных спрэчак. У нас новы этап эканамічнай інтэграцыі ў рамках формулы - дзве дзяржавы і імкненне да адной эканомікі", - адзначыў Дзмітрый Мезенцаў.

У адказ на пытанне, ці стрымліваюць заходнія санкцыі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сферы космасу, ён сказаў: "Тая інтэграцыя, якая ўжо сёння адзначаецца бакамі, і тыя межы, на якія мы хочам выйсці, будуць максімальна паспяховым адказам на санкцыі. Мы адчуваем на гэтым этапе пэўныя цяжкасці і хочам як мага хутчэй іх пераадолець. Але гэта яшчэ і стымул для паглыблення навукова-даследчых і канструктарскіх работ, аналізу нашага патэнцыялу для рэалізацыі адзіных касмічных праграм Саюзнай дзяржавы".

Дзяржсакратар СД звярнуў увагу, што паспяхова рэалізаваны сем праграм у касмічнай сферы. "Цяпер бакі пачалі рэалізацыю восьмай праграмы - "Інтэграцыя-СД". Акрамя таго, як ужо заяўлялася, Беларусь і Расія гатовы працаваць над стварэннем сумеснага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. На гэты праект выдзелены значныя сродкі. Больш таго, мы хацелі, каб на наступным этапе работа над спадарожнікам вялася ў рамках афіцыйна зацверджанай праграмы Саюзнай дзяржавы, каб яшчэ раз падкрэсліць адзін з прыярытэтаў саюзнага будаўніцтва", - заявіў ён.

Дзмітрый Мезенцаў адзначыў вялікае значэнне касмічнай сферы для рэальнага сектара эканомікі, у тым ліку для аграрыяў, землеўпарадчыкаў. "Беларуская наземная касмічная інфраструктура паспяхова інтэгравана ў сістэму "Раскосмасу". Гэта дае магчымасць сінхранізавацца і выходзіць на адзіныя стандарты", - дадаў дзяржсакратар СД.

Беларускі касмічны кангрэс праходзіць у Нацыянальнай акадэміі навук 25-26 кастрычніка на базе Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі і Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава. Плануецца заслухаць больш за 120 выступленняў вучоных і спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кітая і Узбекістана.

У НАН арганізавана выстаўка навукова-тэхнічнай прадукцыі касмічнага прызначэння па выніках рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм і праектаў у галіне космасу, а таксама экспазіцыя тэхнічнай і навукова-папулярнай літаратуры па касмічнай тэматыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі