ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 15 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 красавіка 2022, 10:20

Меркаванне: тандэм Расіі і Кітая можа стаць новым цэнтрам прыцягнення ў свеце

Аляксей Дзермант. Скрыншот з відэа тэлеканала АНТ
Аляксей Дзермант. Скрыншот з відэа тэлеканала АНТ

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тандэм Расіі і Кітая можа стаць новым цэнтрам прыцягнення ў свеце. Такое меркаванне выказаў палітолаг Аляксей Дзермант у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Аляксея Дзерманта, новым геапалітычным цэнтрам сілы ў будучым можа стаць "складаная структура", дзе ў Кітая будзе эканамічная і тэхналагічная роля, а ў Расіі - у сферы забеспячэння бяспекі. "Можа, нават у сферы ідэалогіі, таму што свету патрэбна ідэалогія. Не ўсе разумеюць кітайскую ідэю, якую яны нясуць свету", - адзначыў ён.

"Таму важны адносіны ў тандэме Расія - Кітай. Яны сапраўды маюць патэнцыял змяніць светапарадак. І цяпер адбываецца гэта змяненне. Украіна - гэта поле бітвы за значна больш важныя рэчы, чым сама ўкраінская дзяржава. Гэта бітва за будучы светапарадак", - заявіў палітолаг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі