Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 чэрвеня 2019, 13:59

Мерапрыемствы высокага ўзроўню да 10-годдзя "Усходняга партнёрства" плануецца правесці восенню ў Мінску

4 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Афіцыйныя мерапрыемствы высокага ўзроўню з нагоды 10-годдзя "Усходняга партнёрства" плануецца правесці ў Мінску восенню. Аб гэтым паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на экспертнай нарадзе "10 гадоў "Усходняму партнёрству": вынікі і перспектывы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Восенню бягучага года мы з калегамі з Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў плануем правесці ў Мінску афіцыйныя мерапрыемствы высокага ўзроўню з нагоды 10-годдзя "Усходняга партнёрства". А ў перспектыве спадзяёмся прыняць у сябе і чарговы саміт "Усходняга партнёрства", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр лічыць, што даўно пара распаўсюдзіць практыку правядзення сустрэч на вышэйшым узроўні на краіны - суседкі ЕС. "Гэта трэба хаця б для таго, каб у гэтай частцы Еўропы "Усходняе партнёрства" перастала быць нейкім незразумелым, а тое і насцярожваючым паняццем. І Мінск мог бы стаць для гэтага вельмі камфортнай пляцоўкай як скрыжаванне інтэграцыйных праектаў і транспартных шляхоў, астравок стабільнасці са свежым вопытам правядзення буйных міжнародных форумаў", - адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі