Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 жніўня 2020, 12:41

Мельнічэнка: апазіцыйныя наглядальнікі не змаглі прывесці місіі МПА СНД факты парушэнняў на выбарах

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наглядальнікі ад апазіцыі, з якімі размаўлялі прадстаўнікі місіі МПА СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі, не змаглі прывесці факты парушэнняў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў каардынатар групы наглядальнікаў ад МПА СНД Алег Мельнічэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Місія МПА СНД пракантралявала ход галасавання на 124 выбарчых участках. "Усюды прысутнічалі наглядальнікі, у тым ліку ад апазіцыі. У прыцэсе размовы мы спрабавалі высветліць, ці ёсць у іх нейкія заўвагі, ці фіксавалі яны парушэнні. За ўвесь перыяд работы мы не атрымалі ніводнай заўвагі за выключэннем дробных скаргаў. Яны былі абсалютна не прынцыповымі і не ўплывалі на ход выбарчай кампаніі", - сказаў Алег Мельнічэнка.

"Былі выпадкі скаргаў на нейкія парушэнні. Але калі справа даходзіла да канкрэтыкі і мы прасілі паказаць зафіксаваныя факты гэтых парушэнняў, то ніводны наглядальнік нам іх не прадставіў", - канстатаваў каардынатар групы наглядальнікаў.

Алег Мельнічэнка падкрэсліў, што выбары ў Беларусі праходзілі на вельмі высокім арганізацыйным узроўні. Ён таксама адзначыў прафесіяналізм участковых выбарчых камісій. "Наша агульная выснова - выбары праходзілі без відавочных парушэнняў. Тыя, што фіксаваліся, былі дробнымі і не маглі паўплываць на волевыяўленне грамадзян Беларусі", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі