Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 кастрычніка 2022, 14:45

Мацвіенка расказала, ці трэба чакаць ад краін СНД сумеснага адказу на санкцыі Захаду

14 кастрычніка, Астана /Кар. БЕЛТА/. Кожная з краін СНД будуе сваю палітыку, зыходзячы са сваіх нацыянальных інтарэсаў, і размовы аб сумесным адказе на санкцыі Захаду ў адносінах да Расіі і Беларусі пакуль не ідзе. Аб гэтым заявіла журналістам старшыня Савета МПА СНД, старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Мацвіенка на палях саміту СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яе спыталі, ці падключаюцца краіны СНД да процідзеяння санкцыям, якія Захад увёў супраць Беларусі і Расіі.

"Санкцыі - гэта інструмент стрымлівання эканамічнага развіцця той ці іншай краіны, палітычнага націску. Яны незаконныя, яны аднабаковыя, - падкрэсліла Валянціна Мацвіенка. - Толькія тыя санкцыі, якія прымае ААН у рэдкіх выпадках, яны маюць легітымны характар".

У СНД кожная краіна сама вызначае сваю эканамічную, фінансавую палітыку, канстатавала яна. "І мы ні ў якай меры не спрабуем неяк скарыстацца гэтай сітуацыяй, - сказала Валянціна Мацвіенка. - Супрацоўніцтва прадаўжае развівацца. Знаходзяцца розныя новыя фарматы, інструменты. У нас у сувязі з гэтым няма пытанняў да краін СНД. Кожны будуе сваю палітыку ў сваіх нацыянальных інтарэсах, але не ва ўрон нашаму агульнаму братэрству ў рамках СНД".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі