Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 мая 2020, 17:14

Мацвіенка: на палітыкаў ускладзена асаблівая адказнасць за захаванне гістарычнай праўды

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка ў час відэаканферэнцыі да 75-годдзя Вялікай Перамогі заявіла, што на палітыкаў ускладзена асаблівая адказнасць за захаванне гістарычнай праўды, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтыя дні палітыкі, вучоныя многіх краін звяртаюцца да тэмы вайны і Перамогі, абмяркоўваюць падзеі тых гадоў, спрабуюць выпрацаваць рэкамендацыі на будучыню. "На палітыкаў ускладзена асаблівая адказнасць за захаванне гістарычнай праўды, клопат аб ветэранах, патрыятычнае выхаванне моладзі. Толькі паслядоўная, адказная, сумленная рэалізацыя гэтай высакароднай місіі можа забяспечыць паспяховую будучыню чалавецтва, абароненую ад сусветных войнаў", - упэўнена старшыня Савета Федэрацыі.

Спікер нагадала, што ў час Другой сусветнай вайны краіны з рознымі ідэалогіямі, палітычнымі сістэмамі змаглі пераадолець рознагалоссі, аб'яднацца супраць агульнага зла. "Думаю, трэба чарговы раз асэнсаваць урокі Перамогі, яе значэнне для сучаснасці і будучыні. Мы павінны дабіцца таго, каб Перамога над нацызмам у той страшнай вайне была прызнана чалавецтвам яго сусветнай спадчынай, а помнікі байцам-вызваліцелям - сусветным мемарыялам", - сказала Валянціна Мацвіенка.

"Ушанаваць герояў, якія ўратавалі свет ад фашызму, - наш свяшчэнны абавязак", - падкрэсліла яна.

Як паведамлялася, у відэканферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнікі парламентаў Азербайджана, Малдовы, Арменіі, Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана. Абмеркаваны пытанні захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, патрыятычнага выхавання моладзі, падтрымкі ветэранаў. Размова таксама ішла аб сумесных гісторыка-культурных праектах, прысвечаных ваенным падзеям і Вялікай Перамозе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі