Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 верасня 2021, 12:29

Макей заявіў аб пагаршэнні сістэмнага крызісу міжнародных адносін

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у сталіцы Таджыкістана Душанбэ прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На пасяджэнні адбыўся грунтоўны абмен думкамі аб ваенна-палітычнай абстаноўцы ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ. Бакі абмеркавалі ў тым ліку сітуацыю ў Афганістане ў кантэксце выклікаў і пагроз, якія ўзнікаюць для дзяржаў - членаў АДКБ пасля паспешнага выхаду войскаў заходняй кааліцыі і змены ўлады ў гэтай дзяржаве.

"Уладзімір Макей праінфармаваў аб развіцці сітуацыі ў Еўрапейскім рэгіёне, выклаў падыходы Беларусі па актуальных праблемах рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Акцэнтаваў увагу на пагаршэнні сістэмнага крызісу міжнародных адносін, паглыбленні палітычнай нестабільнасці і нарастанні супярэчнасцей і ваенна-палітычнай канфрантацыі паміж асноўнымі цэнтрамі сілы. Выказаў занепакоенасць дэградацыяй міжнародных інструментаў у галіне кантролю над узбраеннямі і мер умацавання даверу і бяспекі", - праінфармавалі ў МЗС.

Армянскі бок прадставіў прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ на перыяд свайго старшынства ў арганізацыі ў 2021-2022 гадах.

На пасяджэнні былі прыняты заявы міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ аб становішчы ў Афганістане, аб калектыўных намаганнях па ўрэгуляванні крызісных сітуацый на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, аб пацвярджэнні прыхільнасці да прынцыпаў Статута ААН і ўмацаванні супрацоўніцтва па забеспячэнні іх няўхільнага выканання, аб каардынацыі сумесных намаганняў у сферы інфармацыйнай бяспекі, уключаючы процідзеянне выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у тэрарыстычных і іншых злачынных мэтах, а таксама аб 30-годдзі Садружнасці Незалежных Дзяржаў і 20-годдзі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Удзельнікі сумеснага пасяджэння таксама адобрылі дакументы аб актуальных пытаннях функцыянавання і развіцця АДКБ, якія былі перададзены на разгляд сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі