Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 верасня 2021, 15:54

Макей: заходнія партнёры штучна ствараюць праблемы для Беларусі

15 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Заходнія партнёры штучна ствараюць праблемы для Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Напярэдадні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ прайшло сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ.

"Мы праінфармавалі аб сітуацыі, якая складваецца ў нашым рэгіёне, нашых адносінах з заходнімі партнёрамі, праблемах, якія нам штучна ствараюць заходнія партнёры. У цэлым нашы падыходы знаходзяць абсалютную падтрымку ва ўсіх саюзнікаў па АДКБ", - заявіў Уладзімір Макей.

Прадстаўнікі дзяржаў - членаў АДКБ абмеркавалі таксама сітуацыю ў Афганістане, развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, барацьбу з кіберпагрозамі. "Мы бачым, як актыўна сёння сацыяльныя сеткі выкарыстоўваюцца не толькі для нагнятання страсцей у нейкай адной асобна ўзятай краіне, але і для распальвання нянавісці ў цэлых рэгіёнах. Гэта таксама трэба ўлічваць", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі