Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 снежня 2018, 12:43

Макей з жонкай правялі перадкалядную сустрэчу з кіраўнікамі дыпмісій

21 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з жонкай 20 снежня сустрэліся з акрэдытаванымі ў рэспубліцы кіраўнікамі дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый і іх мужамі і жонкамі з нагоды навагодніх і калядных свят, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па існуючай традыцыі гэта мерапрыемства дае яшчэ адну магчымасць для дыпламатычнага корпуса азнаёміцца з новай, не звязанай непасрэдна з іх прафесійнай дзейнасцю сферай жыцця беларускага грамадства і дзяржавы. У бягучым годзе ўдзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу прыгажосці, грацыі і спорту, наведаўшы Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы, дзе азнаёміліся з яго дзейнасцю, умовамі, у якіх рыхтуюцца будучыя чэмпіёнкі - гераіні беларускага спорту.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Басам Алі Абд аль-Маджыд'

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч і міністр замежных спраў Уладзімір Макей'

У цэнтры - пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін'

Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей у сваім выступленні на мерапрыемстве падкрэсліў, што выбар спартыўнай тэматыкі зусім не выпадковы, паколькі наступны год у Беларусі ў многім пройдзе пад знакам міжнароднага спорту. Краіна рыхтуецца прыняць значную для спартыўнага і культурнага жыцця ўсяго еўрапейскага кантынента падзею - II Еўрапейскія гульні.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей'

Паводле слоў міністра, ужо зроблена многае, каб гасцям Беларусі было камфортна. Уведзены бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў спаборніцтваў і балельшчыкаў, прадугледжана вызваленне ад выплаты за праезд па асобных участках платных дарог, а таксама шэраг іншых ільгот, падтрыманых кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта - Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

У цэлым падводзячы вынікі адыходзячага года, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што агульнымі намаганнямі год быў багатым на візіты на вышэйшым і высокім узроўнях, важныя міжнародныя падзеі. На думку міністра, усе тыя дасягненні і вынікі, якія можна занесці ў актыў па выніках года, былі б немагчымы без непасрэднага ўдзелу і падтрымкі замежных партнёраў і сяброў.

Уладзімір Макей павіншаваў гасцей з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі ўрачыстасцямі, пажадаў міру, згоды і працвітання народам замежных дзяржаў.

Да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальнымі словамі таксама звярнуліся старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Алена Скрыпель, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская.

Як адзначылі замежныя дыпламаты, мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным, асабліва ў кантэксце маючых адбыцца ў наступным годзе II Еўрапейскіх гульняў.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі