Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лютага 2021, 12:58

Макей: важна знайсці адэкватны адказ на выклікі і пагрозы, якія з'яўляюцца перад намі

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важна знайсці адэкватны адказ на тыя выклікі і пагрозы, якія з'яўляюцца перад намі. Гэта адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння ў эксклюзіўным інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" у ходзе работы VI Усебеларускага народнага сходу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў: "Мы прапанавалі правесці работу над стварэннем новай канцэпцыі знешняй палітыкі Беларусі. Сапраўды, гэта было зроблена свядома, з улікам таго, што свет змяніўся і ўжо не той, што быў не тое што 25 гадоў, а гадоў 10 таму, з'яўляюцца новыя выклікі і пагрозы, прычым з кожным годам, на якія ў чалавецтва няма адэкватнага адказу".

Ён звярнуў увагу, што адначасова з гэтым з'яўляюцца новыя праблемы, звязаныя з унутраным развіццём грамадства. "Мы не можам адны справіцца з гэтай сітуацыяй, не можам падстроіць свет пад сябе. Сёння не толькі Беларусь, сярэдняя па еўрапейскіх мерках дзяржава, не можа падстроіць свет пад сябе, - прадоўжыў міністр. - Ніводная магутная дзяржава ў свеце таксама не можа падстроіць свет пад сябе".

Уладзімір Макей перакананы: "Трэба знайсці адэкватны адказ на тыя выклікі і пагрозы, якія з'яўляюцца перад намі, а іх мноства. Нам трэба знайсці магчымасці, груба кажучы, падстроіцца пад гэтыя ўмовы, але пры гэтым не ламаючы і не разбураючы ўсё тое пазітыўнае, што было зроблена за апошнюю чвэрць стагоддзя".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі