Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 мая 2021, 15:27

Макей: у выпадку ўвядзення новых санкцый Беларусь можа прыняць меры ў адказ супраць еўрапейскага бізнесу

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выпадку ўвядзення новых санкцый з боку заходніх краін Беларусь можа прыняць у адказ сіметрычныя і асіметрычныя меры, у тым ліку адносна еўрапейскага бізнесу. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік МЗС растлумачыў, што санкцыйная тэматыка актуальна, паколькі яе актыўна развіваюць "збеглыя беларускія злачынцы, якія знаходзяцца ў некаторых заходніх краінах". І яго ўражваюць у вышэйшай меры цынічныя сцвярджэнні тых, хто заклікае да ўвядзення санкцый, што яны нібыта не паўплываюць на дабрабыт людзей у Беларусі і нібыта гэтых мер патрабуюць самі рабочыя.

"Такія рэчы не могуць і не будуць заставацца без адказу", - запэўніў міністр. Паводле яго слоў, падрыхтаваны адпаведныя меры на выпадак увядзення чарговых санкцый і яны будуць "асіметрычнымі і адэкватнымі сітуацыі, якая складваецца".

Ён адзначыў, што МЗС абмяркоўвае гэтыя пытанні з еўрапейскімі калегамі, даводзіць да іх пазіцыю Беларусі. "На жаль, яна не заўсёды ўспрымаецца. Але перакананы, што рана ці позна разважлівасць, логіка возьмуць верх і нашы партнёры зразумеюць, што стаіць за патрабаваннямі гэтых збеглых злачынцаў аб увядзенні яшчэ большых санкцый супраць свайго народа", - сказаў Уладзімір Макей.

На ўдакладняльнае пытанне, ці прадугледжваюць санкцыі ў адказ нейкія меры адносна бізнесу, міністр сказаў: "Гэта будуць і сіметрычныя і асіметрычныя санкцыі. Яны прадугледжваюць магчымыя меры супраць еўрапейскага бізнесу, які знаходзіцца ў Беларусі. Але многія цяпер стогнуць у інтэрнэце аб тым, што кіраўніцтва Беларусі, прымаючы рашэнне аб мерах у адказ па гэтых санкцыях, нібыта робіць сабе выстрал у нагу і гэтак далей, і да таго падобнае. Але ніхто сабе не будзе рабіць выстрал ні ў нагу, ні ў галаву, ні ў сэрца, ні куды-небудзь яшчэ. Мы дакладна падлічваем усе варыянты і не дапусцім, каб нашы меры ў адказ паўплывалі на эканамічнае развіццё краіны, на дабрабыт простых грамадзян", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі