ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 верасня 2021, 18:23

Макей у Нью-Ёрку сустрэўся з міністрам замежных спраў Ірана

Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нью-Ёрку праходзіць сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Ірана Хасэйнам Амірам Абдалахіянам, інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.

"Бакі абмяркоўваюць ключавыя напрамкі інтэнсіфікацыі беларуска-іранскага ўзаемадзеяння, сумесныя крокі па нарошчванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - адзначаецца ў паведамленні.

Як паведамлялася БЕЛТА, Уладзімір Макей 21-28 верасня наведвае Нью-Ёрк для ўдзелу ў 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У праграме візіту - выступленне на агульнапалітычнай дыскусіі 76-й сесіі Генасамблеі ААН, саміце ААН па харчовых сістэмах, удзел у міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым мерам.

Таксама на палях Генасамблеі запланаваны двухбаковыя сустрэчы з калегамі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі