Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 верасня 2021, 16:25

Макей у Нью-Ёрку прадставіў пазіцыю Беларусі аб недапушчальнасці прымянення аднабаковых прымусовых мер

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у міністэрскай сустрэчы краін - удзельніц Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым прымусовым мерам. Аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей прадставіў пазіцыю Беларусі аб недапушчальнасці прымянення такіх мер як пагрозы для міжнароднай бяспекі і дабрабыту звычайных людзей.

Як паведамлялася БЕЛТА, Уладзімір Макей 21-28 верасня наведвае Нью-Ёрк для ўдзелу ў 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У праграме візіту - выступленне на агульнапалітычнай дыскусіі 76-й сесіі Генасамблеі ААН, саміце ААН па харчовых сістэмах, удзел у міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым мерам.

Таксама на палях Генасамблеі запланаваны двухбаковыя сустрэчы з калегамі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі