ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 снежня 2021
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 кастрычніка 2021, 13:54

Макей у Казахстане прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС НУМДА

Фота МЗС
Фота МЗС

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у 6-й сустрэчы міністраў замежных спраў краін - членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Мерапрыемства адкрылася сустрэчай яго ўдзельнікаў з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.

У ходзе пленарнага пасяджэння была адзначана ўзрастаючая глабальная роля нарады ў развіцці ўзаемадзеяння ў азіяцкім рэгіёне, павышэнні ўзроўню бяспекі і ўмацаванні мер даверу паміж дзяржавамі. Падтрымана ініцыятыва аб трансфармацыі НУМДА ў поўнафарматную міжнародную арганізацыю з захаваннем фундаментальных прынцыпаў яе функцыянавання.

У сваім выступленні міністр замежных спраў Беларусі адзначыў узросшы міжнародны аўтарытэт нарады, яе важную ролю ў працэсе выпрацоўкі калектыўных падыходаў да вырашэння рэгіянальных праблем, узгаднення пазіцый па пытаннях забеспячэння бяспекі ў Азіі.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў запатрабаванасць ідэі фарміравання глабальнай архітэктуры інклюзіўнага развіцця, у тым ліку арыентаванай на ўстанаўленне партнёрскіх адносін з буйнейшымі ігракамі Еўропы і Азіі - ЕАЭС, ШАС, АДКБ, СНД, Еўрапейскім саюзам і АСЕАН. Менавіта ў гэтым рэчышчы знаходзіцца ініцыятыва Беларусі аб аднаўленні шырокага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва, а таксама аб стварэнні пояса "лічбавага добрасуседства".

Адзначана важнасць для Беларусі Азіяцкага рэгіёна, дзе пераплецены гандлёва-эканамічныя сувязі з партнёрамі па ЕАЭС, ажыццяўляецца цеснае ўзаемадзеянне з саюзнікамі па АДКБ у справе забеспячэння калектыўнай бяспекі.

Міністр замежных спраў заявіў, што Беларусь уважліва адсочвае сітуацыю ў Афганістане ў кантэксце яе ўплыву на абстаноўку і бяспеку ў дзяржавах - членах АДКБ. Падкрэслена зацікаўленасць у аднаўленні міру і згоды ў Афганістане, прыняцці неабходных мер па нармалізацыі сітуацыі, стварэнні спрыяльных умоў для агульнанацыянальнага дыялогу.

На палях мерапрыемства адбыўся таксама шэраг сустрэч і кантактаў з міністрамі замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг, Узбекістана Абдулазізам Камілавым, Туркменістана Рашыдам Мерэдавым, Кыргызстана Русланам Казакбаевым, міністрам турызму Ізраіля Ёэлем Развозавым, спецыяльным прадстаўніком генеральнага сакратара ААН па Цэнтральнай Азіі Наталляй Герман і іншымі.

Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, узаемнай падтрымцы ў міжнародных арганізацыях.

Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі заснавана ў 1992 годзе. Асноўная мэта НУМДА - умацаванне супрацоўніцтва шляхам выпрацоўкі шматбаковых падыходаў да забеспячэння міру, бяспекі і стабільнасці ў Азіі. Нарада аб'ядноўвае дваццаць сем краін. Дзевяць краін (у тым ліку Рэспубліка Беларусь) і пяць міжнародных арганізацый маюць статус наглядальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі