Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лістапада 2021, 11:37

Макей у інтэрв'ю CNN заявіў пра абсурднасць абвінавачанняў у адрас Беларусі

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю CNN заявіў пра абсурднасць абвінавачанняў у адрас Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"Макей у эксклюзіўным інтэрв'ю CNN падкрэсліў абсурднасць выстаўленых асобнымі палітыкамі абвінавачанняў у адрас Беларусі ў сувязі з сітуацыяй на беларуска-польскай граніцы, расказаў аб прапановах беларускага боку па вырашэнні сітуацыі, якая склалася", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

У інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі Уладзімір Макей абверг абвінавачанні ў адрас Беларусі ў стварэнні міграцыйнага крызісу на граніцы з ЕС, назваўшы іх "у корані няправільнай ацэнкай сітуацыі".

"Гэта драматычная сітуацыя. Паводле нашых даных, сярод бежанцаў знаходзяцца больш як 600 жанчын і 200 дзяцей. І назіраць за тым, як яны пакутуюць, складана любому нармальнаму чалавеку. Мы не зацікаўлены ў такой сітуацыі тут, у Беларусі", - падкрэсліў міністр.

Уладзімір Макей падкрэсліў адказнасць Еўрапейскага саюза за сітуацыю на граніцы. Ён адзначыў, што мігранты, пачуўшы пра абяцаныя суседнімі з Беларуссю краінамі ЕС прывілеі "мігрантам з Беларусі", вырашылі, што краіна з'яўляецца для іх найбольш камфортным спосабам трапіць у Еўропу.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама адхіліў абвінавачанні ў адрас Расіі аб магчымай датычнасці да сітуацыі з бежанцамі на граніцы Беларусі з Еўрапейскім саюзам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі