Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лістапада 2021, 16:28

Макей: у бліжэйшы час не можа быць і размовы аб абмене пасламі з ЗША

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час не можа быць і размовы аб абмене пасламі паміж Беларуссю і ЗША. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей расказаў у інтэрв'ю агенцтву "РІА Навіны", фрагменты якога апублікаваны ў афіцыйным Twitter-акаўнце МЗС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Напэўна, у бліжэйшы час не можа быць і размовы аб абмене пасламі з ЗША. Хоць мы зацікаўлены ў тым, каб мець нармальныя адносіны з ЗША, зыходзячы з палітычных, эканамічных, ваенна-палітычных і гуманітарных меркаванняў", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, у Беларусі разлічваюць, што рана ці позна і ў ЗША ўсвядомяць, што Беларусь адыгрывае важную ролю ў рэгіёне і з ёй таксама трэба выбудоўваць нармальныя адносіны.

"У істэблішменце ЗША ёсць разуменне, што Беларусь адыгрывае вельмі істотную ролю, выконвае ролю нейкага буфера паміж Расіяй і заходнім светам. Мы не хацелі б адыгрываць ролю буфера, мы хацелі б мець нармальныя адносіны і адыгрываць нармальную канструктыўную ролю ў рэгіёне", - падкрэсліў міністр.

Уладзімір Макей яшчэ раз звярнуў увагу, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з ЗША. "Але і ЗША павінны праявіць большае разуменне ў адносінах да Беларусі, а не спрабаваць навязаць тут сваё разуменне дэмакратыі па прыкладзе кока-колы, як сказаў мой кітайскі калега. Гэта абсалютна непрымальна", - заўважыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі