Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Макей: трэба неадкладна заняцца вырашэннем канфлікту ва Украіне

Палітыка 02.01.2019 | 11:02

2 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна неадкладна заняцца вырашэннем канфлікту ва Украіне, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 19 снежня ў інтэрв'ю японскай тэлерадыёкампаніі NHK, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Мы лічым, што ўкраінскі канфлікт з'яўляецца сёння галоўнай пагрозай еўрапейскай рэгіянальнай бяспецы. Трэба неадкладна заняцца яго вырашэннем, - сказаў Уладзімір Макей. - Мы стараемся адыграць сваю ролю, не навязваючыся ў пасрэднікі, як кажа кіраўнік беларускай дзяржавы, але мы стараемся прыкласці максімум намаганняў па вырашэнні гэтага канфлікту".

Дзякуючы сустрэчы ў "нармандскім фармаце", якая прайшла ў Мінску ў лютым 2015 года, было спынена актыўнае ўзброенае процістаянне на ўсходзе Украіны. Беларусь забяспечвае рэгулярнае правядзенне трохбаковай кантактнай групы АБСЕ. Пасяджэнні гэтай групы праходзяць два разы на месяц у Мінску. "Мы праводзім рэгулярныя кантакты, у тым ліку на вышэйшым узроўні, з абодвума бакамі, спрабуючы пераканаць іх знаходзіць кропкі збліжэння, для таго каб спыніць гэта ўзброенае процістаянне і забяспечыць мір і стабільнасць на ўсходзе Украіны", - дадаў міністр.

Прэзідэнт Беларусі ў свой час вылучыў некалькі ініцыятыў, яшчэ ў 2014 годзе прапанаваў свае паслугі па большай уключанасці Беларусі ў вырашэнне гэтай спрэчкі. У прыватнасці, ён прапанаваў накіраваць узброены міратворчы кантынгент Беларусі. Зразумела, што з прыцягненнем іншых дзяржаў, каб забяспечыць кантроль на расійска-ўкраінскай граніцы і на лініі процістаяння паміж усходам і астатняй часткай тэрыторыі Украіны.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, Беларусь кроўна зацікаўлена ў тым, каб усе бакі праявілі шчырую зацікаўленасць у вырашэнні і ўрэгуляванні гэтага канфлікту. Нікому не трэба тут імкнуцца атрымаць нейкія палітычныя або іншыя дывідэнды - да добрага гэта не прывядзе, упэўнены ён.

"З улікам таго, што наша эканоміка адкрытая (мы прадаём 60-70 працэнтаў тавараў, якія вырабляем у Беларусі), мы вельмі залежым ад знешніх рынкаў. Таму мы хацелі б, каб у нашым рэгіёне і іншых рэгіёнах былі спакой, мір і стабільнасць, што дазволіла б нам эфектыўна гандляваць і працаваць на гэтых рынках. Таму філасофія нашай знешняй палітыкі заключаецца ў тым, каб адыходзіць ад гэтай сённяшняй канфрантацыі", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, менавіта таму Прэзідэнт Беларусі яшчэ ў 2017 годзе вылучыў ідэю так званага ўсёабдымнага дыялогу, які быў бы накіраваны на тое, каб усе канфліктуючыя бакі селі за стол перагавораў і замест таго, каб высвятляць адносіны на полі бою, за сталом перагавораў пачалі б размову аб тым, як нам процістаяць больш актуальным глабальным выклікам і пагрозам, якія мы назіраем сёння. Гэта і тэрарызм, і кібертэрарызм, і гандаль людзьмі, і міжнародная злачыннасць, і шмат што іншае. Мы лічым, што толькі праз дыялог, праз аб'яднальны, а не раздзяляльны міжнародны парадак дня мы можам дабіцца міру, спакою ў нашым рэгіёне, а таксама ў глабальным кантэксце.

У інтэрв'ю таксама былі закрануты пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь і Расія маюць цесныя адносіны ва ўсіх сферах і галінах. "Мы з'яўляемся саюзнікамі, якія супрацоўнічаюць і ў ваеннай сферы, і ў палітычнай, і ў гандлёва-эканамічнай, і ў гуманітарнай. У рамках Саюзнай дзяржавы, якая існуе з 1999 года, мы дасягнулі вельмі многага, - сказаў ён. - Я лічу, што галоўным дасягненнем з'яўляецца забеспячэнне роўных правоў для грамадзян Беларусі і Расіі. Сёння грамадзяне Беларусі не адчуваюць сябе чужымі ў Расіі і, адпаведна, расіяне - у нашай краіне. Яны могуць спакойна вучыцца, працаваць, набываць нерухомую маёмасць, атрымліваць медыцынскую дапамогу і г.д. Таму можна сапраўды гаварыць аб брацкіх адносінах паміж Беларуссю і Расіяй".

Але гэта, на жаль, не азначае, што паміж дружалюбнымі дзяржавамі не могуць узнікаць спрэчкі і рознагалоссі, дадаў міністр. На вялікі жаль, часам у адносінах з'яўляюцца моманты, звязаныя, паводле яго слоў, з павярхоўнай, штучнай бухгалтэрыяй, калі падлічваецца, хто і колькі паклаў на шалі ў той ці іншай сферы супрацоўніцтва і хто каму вінаваты. "Мы зыходзім з таго, што мы - брацкія, дружалюбныя дзяржавы i, працуючы ў рамках і Саюзнай дзяржавы, і Еўразійскага эканамічнага саюза, павінны імкнуцца да стварэння ў ЕАЭС адзінай эканамічнай прасторы, якая дазволіла б забяспечыць свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы", - сказаў Уладзімір Макей.

"Але не трэба разглядаць гэтыя рэчы як трагічныя. Мы знаходзімся ў пастаянным дыялогу, і жыццё паказвае, што мы заўсёды вырашалі гэтыя пытанні ў рамках адкрытага, шчырага дыялогу з нашымі расійскімі сябрамі. Мы маем намер працягваць курс на далейшае паглыбленне і развіццё адносін з Расійскай Федэрацыяй. У любым выпадку бакі заўсёды будуць узаемавыгадна вырашаць праблемныя пытанні, якія часам узнікаюць", - упэўнены кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. Расія і Беларусь з'яўляюцца адна для адной галоўнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі.

У той жа час Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь, як любая незалежная дзяржава, імкнецца праводзіць і праводзіць знешнюю палітыку, гандлёва-эканамічную палітыку зыходзячы з уласных нацыянальных інтарэсаў. "Мы зыходзім у нашай палітыцы з таго, што неабходна нашай краіне, што важна для нашага народа, - сказаў ён. - Беларусь як незалежная, суверэнная дзяржава заўсёды імкнулася праводзіць і будзе праводзіць абсалютна незалежную знешнюю палітыку, якая накіравана на карысць народа".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ЧЕ па фігурным катанні - 2019 Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні праходзіць з 21 па 27 студзеня на лёдзе "Мінск-Арэны".