Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 красавіка 2021, 14:30

Макей сустрэўся з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у час візіту ў Швейцарыю сустрэўся з вярхоўным камісарам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека Мішэль Бачэлет. Аб гэтым паведамляе прэс-служба МЗС.

Як паведамлялася БЕЛТА, рабочы візіт Уладзіміра Макея ў Швейцарскую Канфедэрацыю праходзіць 19-20 красавіка для ўдзелу ў 69-й сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Праграмай першага дня візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэесусам, генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Дарэнам Тангам, вярхоўным камісарам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека Мішэль Бачэлет, прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Петэрам Маўрэрам.

"У фокусе ўвагі - актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня ў сферах дзейнасці контрпартнёраў, беларускі падыход да праблем, якія знаходзяцца ў зоне адказнасці кожнай з названых арганізацый, а таксама іншыя тэмы, што ўяўляюць узаемны інтарэс", - расказалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі