Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2020, 13:16

Макей сустрэўся з новым прадстаўніком АБСЕ ў кантактнай групе па Украіне

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок поўнасцю падтрымлівае намаганні трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком дзеючага старшыні АБСЕ ва Украіне і трохбаковай кантактнай групе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Хайдзі Грау прыбыла ў Мінск на першыя ў гэтым годзе перагаворы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, якія адбыліся 16 студзеня. Швейцарскі дыпламат была назначана спецпрадстаўніком дзеючага старшыні АБСЕ ва Украіне і трохбаковай кантактнай групе ў канцы мінулага года, змяніўшы на гэтай пасадзе аўстрыйца Марціна Сайдзіка.

Уладзімір Макей і Хайдзі Грау абмяняліся думкамі па пытаннях урэгулявання канфлікту ва Украіне, з улікам вынікаў парыжскага саміту "нармандскай чацвёркі". Беларускі бок выказаў поўную падтрымку намаганняў трохбаковай кантактнай групы і пасла Хайдзі Грау, пацвердзіў гатоўнасць і ў далейшым ствараць усе неабходныя ўмовы для эфектыўнага функцыянавання перагаворнага працэсу ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі