Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 красавіка 2019, 18:31

Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў Турцыі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу. Мерапрыемства адбылося ў рамках падрыхтоўкі афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Турэцкую Рэспубліку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Кіраўнікі міністэрстваў канстатавалі канструктыўны характар і паступальнае развіццё беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, адзначылі пазітыўныя тэндэнцыі ў двухбаковым гандлі.

"Міністры абмяняліся інфармацыяй аб ходзе выканання плана дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй, падпісанага ў лістападзе 2016 года кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў, - дадалі ў МЗС. - Бакі адзначылі падабенства падыходаў Беларусі і Турцыі па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня, эфектыўнае ўзаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях, у тым ліку па ўзаемнай падтрымцы кандыдатур у склад выбарных органаў ААН".

Як паведамлялася, афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю адбудзецца 16 красавіка. Кіраўнік дзяржавы правядзе ў Анкары перагаворы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Сустрэча двух лідараў пройдзе ў вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. У гэты ж дзень у Анкары пройдзе сустрэча дзелавых колаў абедзвюх краін, на якой будуць абмяркоўвацца прадаўжэнне супрацоўніцтва і рэалізацыя новых праектаў у розных сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі