Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 мая 2021, 12:16

Макей: санкцыі супраць Беларусі нацэлены на разбурэнне эканомікі і дзяржавы

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі супраць Беларусі нацэлены на разбурэнне эканомікі і дзяржавы. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, выступаючы сёння ў Авальнай зале Дома ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён упэўнены ў тым, што далейшая эскалацыя ні да чаго добрага не прывядзе, і заклікаў заходніх партнёраў адумацца. "Праблемы павінны вырашацца за сталом перагавораў - гэта наша прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Міністр заявіў, што на абсалютна ўсе санкцыі і абмежавальныя метады Беларусь адкажа адэкватным чынам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі