Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лістапада 2019, 09:36

Макей: санкцыі мае права ўводзіць толькі Савет Бяспекі ААН

19 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь у пытаннях увядзення розных санкцый займае прынцыповую пазіцыю: іх можа ўводзіць толькі Савет Бяспекі ААН. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 18 лістапада ў Маскве на сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ адной тэмай, якая патрабуе нашай агульнай увагі, з'яўляецца практыка прымянення шэрагам глабальных ігракоў аднабаковых санкцый, - сказаў Уладзімір Макей. - Заходнімі краінамі і іх партнёрамі робяцца паслядоўныя крокі па надзяленні асобных міжнародных арганізацый неўласцівымі ім судовымі і іншымі функцыямі. Беларусь займае прынцыповую пазіцыю па гэтым пытанні: толькі Савет Бяспекі ААН мае права ўводзіць санкцыі".

Міністр падкрэсліў, што Беларусь выступае супраць спроб любых дзяржаў падмяняць сабой гэты орган і ў аднабаковым парадку ўводзіць эканамічныя, гандлёвыя, фінансавыя і іншыя меры для дасягнення сваіх мэт. "Санкцыйная тэматыка патрабуе сумесных крокаў Мінска і Масквы на пляцоўцы ААН, - лічыць Уладзімір Макей. - Неабходна цвёрда перашкаджаць палітызацыі дзеючых санкцыйных механізмаў і ўзаконьванню заганнай практыкі ўвядзення аднабаковых мер, якія супярэчаць Статуту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі