Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 сакавіка 2022, 11:51

Макей: рэзалюцыя ААН па Украіне змяшчае беспадстаўныя, палітызаваныя абвінавачанні ў адрас Беларусі

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі ААН па сітуацыі ва Украіне не набліжае вырашэнне канфлікту, а ўзмацняе прорву паміж задзейнічанымі бакамі. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая, паведамляе БЕЛТА.

"У рэзалюцыі змешчаны заклік да выканання ўсімі бакамі Мінскіх пагадненняў, хоць агульнавядома, што адзін з бакоў адназначна не выконваў гэтыя дамоўленасці, - сказаў кіраўнік МЗС. - Ні Савет Бяспекі ААН, ні Генеральная асамблея ААН, ні іншыя структурныя падраздзяленні ААН на працягу апошніх 6-7 гадоў, з таго часу калі былі заключаны Мінскія дамоўленасці, не патурбаваліся аб гэтым пытанні".

Што датычыцца Беларусі, то ў рэзалюцыі змешчаны абсалютна беспадстаўныя, надуманыя, палітызаваныя абвінавачанні ў адрас нашай краіны, канстатаваў Уладзімір Макей. "Пры гэтым забыта пазітыўная роля Беларусі, звязаная ў тым ліку і з арганізацыяй дзейнасці трохбаковай кантактнай групы. Забыта роля Беларусі, звязаная з развіццём усебаковага супрацоўніцтва з нашай паўднёвай суседкай", - звярнуў увагу ён.

"Для нас гэта рэзалюцыя была адназначна непрымальная, таму што глыбока перакананы ў тым, што яна ніколькі не набліжае вырашэнне цяперашняга канфлікту, а наадварот, яшчэ больш узмацняе прорву паміж задзейнічанымі бакамі", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі