ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 кастрычніка 2022, 11:41

Макей растлумачыў неабходнасць прыняцця контртэрарыстычных мер у Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

14 кастрычніка, Астана /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у кулуарах саміту СНД у Астане растлумачыў неабходнасць прыняцця контртэрарыстычных мер у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Так, вядома, я бачыў, як выхапілі гэту фразу і вакол яе за ноч раскруцілі канспіралагічныя тэорыі. Не трэба падымаць ніякай панікі, ёсць даручэнне Прэзідэнта, якое было агучана ў тым ліку публічна, правесці мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару. Менавіта аб гэтым і ідзе размова. Менавіта аб гэтым на тыдні не раз гаварыў і старшыня КДБ, і іншыя нашы службовыя асобы", - сказаў Уладзімір Макей.

Заява Уладзіміра Макея ў інтэрв'ю выданню "Известия" аб увядзенні ў Беларусі рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі выклікала вялікі рэзананс у СМІ. Карыстаючыся выпадкам, журналісты на саміце СНД удакладнілі ў міністра, аб чым усё ж такі ідзе размова і ці не прывядзе гэта да дадатковай эскалацыі на ўкраінскай граніцы.

"Усе чамусьці спасылаюцца на заяву МЗС. Але на самай справе я сказаў у інтэрв'ю "Известиям", што Прэзідэнт Беларусі правёў шэраг нарад з супрацоўнікамі, кіраўнікамі праваахоўных ведамстваў, спецслужбаў, кіраўніцтвам Узброеных Сіл, у ходзе якіх заслухаў інфармацыю аб той сітуацыі, якая складваецца вакол Беларусі. Не сакрэт (аб гэтым гаварылі кіраўнікі нашых спецслужбаў), што мы атрымалі інфармацыю аб падрыхтоўцы шэрага правакацыйных дзеянняў у адносінах да Беларусі. З усіх магчымых напрамкаў, акрамя ўсходняга, зразумела. З улікам гэтага Прэзідэнт Беларусі як адказны кіраўнік, які павінен клапаціцца пра бяспеку дзяржавы і грамадзян, вядома ж, прыняў адпаведнае рашэнне для таго, каб процістаяць магчымым правакацыйным спробам", - сказаў міністр.

"Было аб'яўлена, што ў сувязі з тым масівам інфармацыі, якая паступае звонку, адносна магчымых правакацый на прылеглай тэрыторыі нашай краіны (аж да таго, што была інфармацыя аб магчымай спробе правакацыйнага захопу асобных частак тэрыторыі Беларусі) было прынята рашэнне ўвесці так званы рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, што і было зроблена. У рамках гэтага рэжыму ажыццяўляюцца ўзмоцнены кантроль за абстаноўкай, узмоцнены кантроль на знешнім перыметры граніц. А ці прывядзе гэта да напружвання паміж Беларуссю і суседнімі дзяржавамі? Дык давайце паглядзім, што адбываецца на заходніх граніцах, што адбываецца на паўднёвых, - заўважыў Уладзімір Макей. - Калі палітыкі будуць так безадказна дзейнічаць, то можна скаціцца ў бездань трэцяй сусветнай вайны. Але Прэзідэнт Беларусі дакладна сказаў: па-першае, мы не хочам уцягвацца ні ў якую гарачую вайну; а па-другое, мы зробім усё, каб абараніць нашу краіну, кожны метр нашай зямлі і нашых грамадзян. Хто б ні спрабаваў нагнятаць істэрыю, паверце, не Беларусь будзе ў гэтым вінавата".

Як паведамлялася, 10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях бяспекі краіны. Прэзідэнт заявіў, што некалькі дзён таму КДБ было даручана правесці неабходныя мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару. "Сёння паслухаем, як гэта даручэнне выконваецца. Улічваючы ўсе гэтыя фактары, у цэлым існуючую абстаноўку, нам неабходна мець варыянты процідзеяння. У тым ліку і ваенныя. Каб своечасова выявіць і лакалізаваць пагрозы, а ў выпадку неабходнасці адэкватна адказаць на любыя ваенныя праяўленні супраць Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі