
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбываецца дэградацыя сістэмных асноў міжнароднай бяспекі. Такі пункт гледжання выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы ў відэарэжыме на сегменце высокага ўзроўню Канферэнцыі па раззбраенні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў міністра, на жаль, за 20 гадоў гэтага стагоддзя свет не стаў больш стабільным і прадказальным. "На нашых вачах адбываецца дэградацыя сістэмных асноў міжнароднай бяспекі. Давер выцясняецца канфрантацыяй, дыялог - абвінаваўчай рыторыкай", - падкрэсліў ён.
Кіраўнік МЗС упэўнены, што "раскручваецца спіраль новай гонкі ўзбраенняў". На яго думку, "шматбаковыя механізмы нераспаўсюджвання, кантролю над узбраеннямі і раззбраеннем развальваюцца і прыходзяць да заняпаду, стаўшы заложнікамі палітызаваных падыходаў, узаемных прэтэнзій і жадання дабіцца аднабаковых пераваг у ваеннай сферы".-0-