Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Макей расказаў, чаму Лукашэнка не паехаў у Брусель на саміт "Усходняга партнёрства"

Палітыка 13.05.2019 | 14:10
Уладзімір Макей. Фота МЗС Беларусі
Уладзімір Макей. Фота МЗС Беларусі

13 мая, Брусель /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Еўрапейскі саюз пакуль не дасягнулі высокага ўзроўню развіцця адносін. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння журналістам перад сустрэчай кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін ЕС і "Усходняга партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыйдзе час, прыедзе і Прэзідэнт. Пакуль мы не можам гаварыць аб тым, што мы дасягнулі высокага ўзроўню развіцця нашых адносін з Еўрапейскім саюзам", - адзначыў Уладзімір Макей.

Міністр канстатаваў, што ў супрацоўніцтве паміж бакамі дагэтуль захоўваюцца некаторыя абмежаванні, і нават удзел кіраўніка дзяржавы ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 10-годдзя "Усходняга партнёрства", не прынёс бы стапрацэнтнай аддачы. "Візіт (Прэзідэнта Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) павінен быць максімальна рэзультатыўным, максімальна насычаным. Мы зыходзім з такіх падыходаў, - падкрэсліў Уладзімір Макей. - Але ў любым выпадку сустрэчы, якія мы правядзём тут, будуць вельмі важныя для ўсіх бакоў".

Як паведамлялася, міністр замежных спраў прадстаўляе Беларусь на мерапрыемствах у гонар 10-годдзя праграмы ЕС "Усходняе партнёрства", якія праходзяць 13-14 мая ў Бруселі.

Пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыкі Магерыні 13 мая праходзіць сустрэча на ўзроўні міністраў замежных спраў 28 краін ЕС і 6 краін "Усходняга партнёрства": Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Увечары старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск дасць вячэру для кіраўнікоў краін "Усходняга партнёрства". Ад ЕС у ёй прымуць удзел старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, Федэрыка Магерыні, член Еўракамісіі па палітыцы суседства Ёханес Хан. Запрошаны таксама былыя кіраўнікі МЗС Швецыі і Польшчы Карл Більт і Радаслаў Сікорскі, якія займалі гэтыя пасады ў перыяд заснавання праграмы ў 2009 годзе.

На наступны дзень, 14 мая, у Бруселі пройдзе канферэнцыя высокага ўзроўню з нагоды 10-годдзя праекта "Усходняга партнёрства".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.