Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 снежня 2018, 11:04

Макей прыме ўдзел у сустрэчы СМЗС АБСЕ 6-7 снежня ў Мілане

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6-7 снежня ў Мілане прыме ўдзел у 25-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (СМЗС АБСЕ). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

На мерапрыемстве будзе абмяркоўвацца шырокі спектр пытанняў у рамках трох вымярэнняў АБСЕ: ваенна-палітычнага, эканоміка-экалагічнага і гуманітарнага. Уладзімір Макей выступіць на пленарным пасяджэнні, а таксама правядзе на палях форуму некалькі двухбаковых сустрэч.

Пасяджэнне СМЗС з'яўляецца буйнейшым штогадовым мерапрыемствам АБСЕ, якое праводзіцца для агляду бягучай сітуацыі ў рэгіёне, ацэнкі дзейнасці арганізацыі і вызначэння задач на бліжэйшую перспектыву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі